Neighbourhood Trialogue — восеньская школа для маладых лідараў Адукацыйная праграма для ўдзельнікаў з Беларусі, Польшчы і Украіны
Title — BE
Neighbourhood Trialogue — восеньская школа для маладых лідараў(-ак) з Беларусі, Польшчы і Украіны | Польшча
Subtitle — BE
Пяцідзённая адукацыйная праграма пра Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, гістарычную памяць, прапаганду, палітыку і дыялог паміж суседнімі грамадствамі.
Slugneighbourhood-trialogue-young-leaders-cee-2026
Excerpt — BE
Mieroszewski Centre запрашае маладых людзей з Польшчы, Украіны і Беларусі на восеньскую школу Neighbourhood Trialogue. Праграма пройдзе 20–25 верасня 2026 года ва ўсходняй Польшчы і будзе прысвечаная гісторыі, сучасным выклікам, прапагандзе, канфліктам памяці і дыялогу ў рэгіёне. Удзел бясплатны.
Content — BE
Для каго:
Маладыя людзі ва ўзросце 18–35 гадоў з Польшчы, Украіны і Беларусі.
Для беларусаў(-ак) праграма адкрытая для тых, хто жыве па-за Беларуссю.
Падавацца могуць:
– Студэнты(-кі);
– Дактаранты(-кі);
– Выпускнікі(-цы);
– Маладыя даследчыкі(-цы);
– Журналісты(-кі);
– Актывісты(-кі);
– Людзі, зацікаўленыя ў грамадскім жыцці і рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Фармат:
Neighbourhood Trialogue — міжнародная восеньская школа ад Mieroszewski Centre, якая аб’ядноўвае ўдзельнікаў(-ц) з Польшчы, Украіны і Беларусі.
Гэта не класічная акадэмічная праграма і не серыя лекцый. Школа задумана як прастора для размовы, аналізу і абмену рознымі перспектывамі.
Удзельнікі(-цы) будуць працаваць з экспертамі(-камі), даследчыкамі(-цамі), практыкамі публічнай палітыкі і людзьмі, якія займаюцца рэгіянальнымі працэсамі.
У праграме:
– Лекцыі, варштаты і дыскусіі;
– Аналіз гістарычнай памяці і яе ўплыву на сучасныя канфлікты;
– Разбор механізмаў прапаганды і дэзынфармацыі;
– Праца з кагнітыўнымі і моўнымі скажэннямі ў сацыяльна-палітычным аналізе;
– Дыскусіі пра палітычную трансфармацыю, грамадзянскую супольнасць і супраціў аўтарытарызму;
– Сустрэчы з даследчыкамі(-цамі), былымі дыпламатамі(-камі), актывістамі(-камі) і прадстаўнікамі(-цамі) грамадзянскай супольнасці;
– Вячэрнія кінапаказы, экскурсія, нефармальныя размовы і супольны вогнішча.
Калі і дзе:
20–25 верасня 2026 года
Усходняя Польшча / рэгіён Любліна.
Мовы праграмы:
Польская, беларуская і ўкраінская.
Удзельнікі(-цы) павінны свабодна камунікаваць хаця б на адной з гэтых моў і разумець дзве іншыя.
Прапануецца:
– Бясплатны ўдзел у праграме;
– Пражыванне;
– Харчаванне;
– Адукацыйныя матэрыялы;
– Кампенсацыя дарожных выдаткаў да 300 EUR;
– Сертыфікат пасля завяршэння праграмы.
Кампенсуюцца толькі квіткі другога класа.
Для падачы патрэбны:
Заяўку трэба запоўніць лацінкай праз анлайн-форму.
У форме трэба пазначыць асабістыя даныя, інфармацыю пра адукацыю, даследчыя інтарэсы, досвед, матывацыю да ўдзелу і ўзровень валодання мовамі.
Калі ёсць сертыфікат пра веданне мовы, яго можна дадаць да заяўкі.
Адбор:
– Прыём заявак: 2–30 чэрвеня 2026 года;
– Разгляд заявак: 1–13 ліпеня 2026 года;
– Абвяшчэнне вынікаў: 14 ліпеня 2026 года.
Дэдлайн:
30 чэрвеня 2026 года
Арганізатар:
Mieroszewski Centre
Падача:
Праз анлайн-форму на сайце Mieroszewski Centre.