Падтрымка мабільнасці — Mobility Support 2026 ад EU-Japan Fest
EU-Japan Fest Japan Committee падтрымлівае паездкі паміж Японіяй і Еўропай для даследавання, планавання праектаў, супрацоўніцтва і развіцця культурных сувязяў.
Прыярытэты:
- Паездкі, звязаныя з праектамі ў European Capitals of Culture
- Japan-Europe collaborative projects у сферах: youth empowerment, nature & green, diversity / DEI, social regeneration
- Новыя праекты паміж Японіяй і Еўропай
- Магчымыя таксама праекты з удзелам іншых рэгіёнаў, калі яны звязаныя з Japan-Europe collaboration.
Для каго: каманды European Capitals of Culture; мастакі і мастачкі, куратары і куратаркі, дызайнеры і дызайнеркі, культменеджары і культменеджарыкі, даследчыкі і даследчыцы, сацыяльныя прадпрымальнікі і прадпрымальніцы і г.д.
Прапануецца:
- Еўропа → Японія: да 150 000 JPY (~900 EUR), або 100 000 JPY (~600 EUR) для паўторных падарожжаў
- Японія → Еўропа: да 150 000 JPY (~900 EUR), або 100 000 JPY (~600 EUR) для паўторных падарожжаў
- Паездкі ў межах Еўропы: 50 000 JPY (~300 EUR)
- Іншыя рэгіёны → Японія / Еўропа: 100 000 JPY (~600 EUR).
Важна:
- Заяўку трэба падаць мінімум за 6 тыдняў да паездкі
- Праграма можа закрыцца раней, калі набярэ максімальную колькасць заявак.
Ддл:
- Для паездак у красавіку - верасні 2026: падача з сакавіка да сярэдзіны жніўня 2026
- Для паездак у кастрычніку 2026 - сакавіку 2027: падача са жніўня 2026 да сярэдзіны лютага 2027.