Праекты для PartArt4OW Communities for a Sustainable and Equitable Blue Economy
PartArt4OW запускае трэці і апошні open call для міждысцыплінарных і міжсектаральных праектаў, якія аб’ядноўваюць мастацтва, навуку і ўдзел супольнасцяў.
Тэма гэтага раўнда — "Супольнасці для ўстойлівай і справядлівай “блакітнай” эканомікі". Гаворка пра праекты, што ўключаюць прыбярэжныя або ўнутраныя супольнасці ў пераасэнсаванне ўзаемадзеяння з акіянамі, рэкамі і воднымі эканомікамі.
Для каго:
- Творцы і даследчыкі/-цы, НДА, культурныя інстытуцыі, бізнес, муніцыпалітэты і інш.;
- Зарэгістраваныя ў краінах ЕС або асацыяваных з Horizon Europe.
- Абавязковае партнёрства мінімум з адным прадстаўніком “блакітнай” эканомікі (марская гаспадарка, рыбалоўства, водныя сэрвісы і г.д.).
Прапануецца:
- да 50.000 EUR на 6-месячны праект (lump sum, 50% + 50%);
- ментарства і навучанне (анлайн-bootcamp у ліпені 2026);
- доступ да міжнароднай сеткі PartArt4OW;
- абавязковы ўдзел у Demo Days у Барселоне (снежань 2026).