Пітчынг анімацыйных праектаў у распрацоўцы — FAB Pitch 2026
Festival of Animation Berlin запрашае падаваць анімацыйныя праекты ў распрацоўцы (мінімум 50% анімацыі) для прэзентацыі.
Для каго: аніматары і аніматаркі, студыі, каманды.
Калі: кастрычнік 2026, у межах FAB.
Прапануецца:
- Пітчынг перад прафесіянал(к)амі індустрыі
- Сустрэчы з прадзюсар(к)амі і аніматар(к)амі
- Варкшоп для падрыхтоўкі перад пітчам.
Удзел:
- Падача бясплатная
- Калі праект адабраны — удзел 100 EUR
- 2 стыпендыі для студэнтаў/-к.