Przejdź do głównej treści

Праграма CCP Synergy — Networking Civil Societies ад ifa

16 lutego 2026, 23:59 CET(minął)
Niemcy
Bezpłatnie
4 500 EUR

Institut für Auslandsbeziehungen прымае прапановы партнёрскіх (tandem) супрацоўніцтваў паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці з Германіі і адной з краін-партнёраў CrossCulture Programme.

Праграма заахвочвае доўгатэрміновыя сумесныя ініцыятывы. Праект супрацоўніцтва мусіць быць завершаны не пазней за 15 лістапада 2026.

Для каго: арганізацыі грамадзянскай супольнасці — тандэмы з Германіі і адной з ~50 краін-партнёраў CCP. Юрыдычны статус: абедзве арганізацыі павінны быць афіцыйна зарэгістраваныя ў краінах сваёй дзейнасці.

Сфера дзейнасці (пажадана):

  • Палітыка і грамадства
  • Медыя і культура
  • Правы чалавека і мір
  • Устойлівае развіццё і кліматычная справядлівасць.

Прыярытэтныя тэмы 2026:

  • Culture of Remembrance (культура памяці)
  • Democratic Resilience (дэмакратычная ўстойлівасць).

Фармат супрацоўніцтва:

  • Кароткатэрміновыя візіты супрацоўнікаў і супрацоўніц
  • Анлайн-супрацоўніцтва
  • Гібрыдныя формы.

Мэты і тэматыка супрацоўніцтва (прыклады):

  • Планаванне і правядзенне сумесных мерапрыемстваў
  • Даследаванні, fact-finding missions
  • Мастацкія і культурныя праекты
  • Падрыхтоўка публікацый
  • Умацаванне міжнародных сетак грамадзянскай супольнасці.

Прапануецца:

  • Агульны бюджэт 4500 EUR на тандэм (для дзвюх арганізацый разам)
  • Пакрыццё: падарожжаў, пражывання, харчавання, медыцынскай страхоўкі, візавых і іншых выдаткаў, звязаных з супрацоўніцтвам
  • Кансультацыйная і арганізацыйная падтрымка з боку ifa
  • Дапамога замежным партнёрам у візавых пытаннях (арганізацыі самі плануюць паездкі).