Przejdź do głównej treści

Праграма CultTech Lab' 2026

9 kwietnia 2026, 23:59 CEST(minął)
25 kwietnia — 5 listopada 2026
Vienna, Austria
Online
450 EUR
450 EUR

CultTech Lab — праграма, дзе творцы, даследчыкі і спецыялісты ў сферы тэхналогій разам распрацоўваюць праекты на скрыжаванні культуры і тэхналогій. Праграма ўключае ментарства, развіццё ідэі, вытворчасць праекта і прэзентацыю на CultTech Summit.

Тэмы на 2026:

Трэк 1 — Сучасная класічная музыка: разуменне праз гейміфікацыю.
Распрацоўка інтэрактыўных і гейміфікаваных фарматаў, якія дапамагаюць слухач(к)ам адкрыць сучасную класічную музыку.

Трэк 2 — Памяць і ідэнтычнасць: аднаўленне сувязі праз штучны інтэлект.
Мастацкае даследаванне памяці і культурнай ідэнтычнасці праз ШІ — у лічбавых, перфарматыўных і прасторавых праектах.

Фармат праграмы:

School Phase (анлайн) — 25 красавіка - 20 чэрвеня 2026.

  • Ментарства ад куратараў/-к і экспертаў/-к
  • Развіццё ідэі і праектнага плана

Studio Phase (гібрыд) — 26 чэрвеня - 1 лістапада 2026.

  • Вытворчасць праекта
  • Грант
  • Падтрымка прадзюсара/-кі.

Showcase (афлайн) — 4-5 лістапада 2026.

  • Прэзентацыя праекта на CultTech Summit.

Прапануецца:

  • Ментарская падтрымка і экспертыза
  • Production grants для выбраных праектаў
  • Studio Camp (дарога і пражыванне аплачваюцца)
  • Магчымасць паказаць праект на CultTech Summit
  • Доступ да міжнароднай сеткі CultTech
  • Гадавое сяброўства ў CultTech Association
  • Сертыфікат удзелу.

Кошт: удзел у School phase 450 EUR за каманду. Магчымыя participation grants (да 100% пакрыцця).

Ддл: 9 красавіка.