Праграма для куратараў/-к на пачатку кар’еры Emerging Curators Platform 2026 | Літва
Emerging Curators Platform (ECP) ад SODAS 2123 адкрывае набор у 6-месячную праграму. Тэма 2026 — Materials and Materiality: пра матэрыяльнасць твораў, іх палітычны, паэтычны і гістарычны сэнс і пра тое, як матэрыял фарміруе выставу, прастору і куратарскую мову.
Для каго: куратары/-кі на пачатку кар’еры і ўсе, хто цікавіцца сучаснай куратарскай практыкай, з інтарэсам да эксперыментальных фарматаў, даследавання і працы з выставамі. Без жорсткіх патрабаванняў да досведу — важныя ідэя і матывацыя.
Калі: красавік - верасень 2026.
Прапануецца:
- Ганарар 500 EUR
- Індывідуальныя кансультацыі і ментарства
- Паездкі ў майстэрні і арт-прасторы
- Сустрэчы з маста(ч)камі, куратар(к)амі і культурнымі прафесіянал(к)амі
- Публічныя дыскусіі і варкшопы
- Рэалізацыя ўласных куратарскіх праектаў і выставаў у прасторы SODAS 2123
- Вытворчы бюджэт на выставы
- Тэхнічная і камунікацыйная падтрымка