Przejdź do głównej treści

Праграма па ўмацаванні арганізацыйнай устойлівасці для беларускіх моладзевых арганізацый

31 maja 2026, 23:59 CEST(minął)
Online
Bezpłatnie

Падтрымка для беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятываў, якія працуюць ва ўмовах рэпрэсій, эміграцыі, нестабільнасці і абмежаваных рэсурсаў: арганізацыйны выезд у Польшчы або Літве, план зменаў і 6 месяцаў індывідуальнага ментарынгу.

Праграма па ўмацаванні арганізацыйнай устойлівасці дапамагае беларускім моладзевым арганізацыям працаваць з унутранай арганізацыяй, камунікацыяй, размеркаваннем роляў, крызісным планаваннем, выгараннем і ўстойлівасцю ва ўмовах нестабільнасці.

Для каго: беларускія моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы, якія працуюць у сферах правоў чалавека, дэмакратыі, моладзевага ўдзелу, інклюзіі і сумежных напрамках.

Падавацца могуць каманды, якія існуюць не менш за 1 год; маюць не менш за 3 актыўных удзельнікаў(-ніц); працуюць у Беларусі, у эміграцыі або ў гібрыдным фармаце; сутыкаюцца з арганізацыйнымі, стратэгічнымі або псіхалагічнымі выклікамі.

Індывідуальныя актывісты(-кі) не могуць падавацца.

Адабраныя арганізацыі пройдуць поўны цыкл праграмы:

  • Дыягностыка і папярэднія кансультацыі для разумення патрэбаў каманды;
  • Адзін арганізацыйны выезд у Польшчы або Літве, распрацаваны пад канкрэтную арганізацыю;
  • Распрацоўка плана арганізацыйных зменаў па выніках выезду;
  • 6 месяцаў індывідуальнага ментарынгу для ўкаранення зменаў;
  • Фінальная самаацэнка.

Важна:
Удзел у праграме не будзе публічна анансавацца. Камунікацыя будзе весціся праз бяспечныя каналы. Дадатковыя рэкамендацыі па бяспецы будуць прадастаўленыя адабраным удзельнікам(-цам).

Арганізатары:
Ініцыятыва за дыялог і дэмакратыю Silba і Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”.