Праграма State Library Victoria Fellowships' 2027
Мельбурнская бібліятэка State Library Victoria прымае заяўкі ад даследчыкаў, пісьменнікаў, мастакоў і творцаў. Праграма падтрымлівае новыя даследаванні і творчыя праекты, натхнёныя калекцыямі, прасторамі і грамадскай роляй бібліятэкі.
Па шчырасці, праграма, у асноўным, для тых, хто жыве ў Аўстраліі і мае права там працаваць. Аднак, ёсць выключэнні:
- Для UNESCO Cities of Literature — можна падавацца з іншых гарадоў сеткі
- У рамках праграмы England in the Early Modern period — адкрыта для міжнародных заяўнікаў.
Перыяд: 1 жніўня 2026 - 30 чэрвеня 2027.
Тры праграмы:
Research Fellowships — для акадэмічных даследаванняў.
Для каго: заяўнікі/-цы з мінімум 10 гадамі прафесійнага досведу.
Creative Fellowships — для творчых праектаў на аснове калекцый.
Creative Residencies — для праектаў, якія рэагуюць на прастору бібліятэкі і яе грамадскую функцыю.
Для каго: заяўнікі на сярэднім этапе кар’еры або з ужо прызнанымі кар'ернымі поспехамі.
Прапануецца:
- 15 000 AUD (~9 000-9 500 EUR);
- Працоўнае месца ў бібліятэцы;
- Доступ да калекцый і даследчай падтрымкі;
- Гнуткі фармат: ~3 месяцы працы (можна разбіць на часткі).
Дадаткова для UNESCO Cities of Literature — аплачаныя пералёты.