Przejdź do głównej treści

Прэзентацыя-практыкум новага анлайн-курса «Ад дэбатаў да ўзаемаразумення»Прэзентацыя-практыкум новага анлайн-курса «Ад дэбатаў да ўзаемаразумення» | Вільнюс, Літва

6 kwietnia 2026, 23:59 CEST(minął)
8 kwietnia 2026, 18:00 — 19:30 CEST(minęło)
Bezpłatnie

Прэзентацыя-практыкум новага анлайн-курса «Ад дэбатаў да ўзаемаразумення» | Вільнюс, Літва
</b>
learn4belarus.online і Беларуская нацыянальная платформа запрашаюць на прэзентацыю-практыкум курса Марыны Сакаловай пра тое, як весці складаныя размовы без канфліктаў.

Мы чакаем усіх, хто штодня сутыкаецца са складанымі размовамі аб палітыцы, прыярытэтах і выбары шляху. Гэта курс для ўсіх, хто ўдзельнічае ў размове, а не толькі для тых, хто яе вядзе.

Калі: 8 красавіка, 18:00 (CET). Працягласць: ≈ 90 хвілін.
Дзе: анлайн (Zoom / YouTube Live) + афлайн у Вільнюс (19:00, месца пасля рэгістрацыі).

На прэзентацыі пагаворым:

  • Чаму звычайныя дэбаты і спрэчкі амаль заўсёды прыводзяць да палярызацыі, а не да ўзаемаразумення і працуючага рашэння
  • Як размова ператвараецца ў супрацьстаянне, і што можна зрабіць інакш
  • Чаму там, дзе не працуе аргумент, працуе пытанне і як гэта выглядае на практыцы
  • Міні-практыка: разбярэм 1-2 складаныя сітуацыі
  • Агляд курса: структура, практыкаванні, інструменты.

Ддл: 6 красавіка, 13:00 (CET).
Зарэгістравацца