Przejdź do głównej treści

Прыём тэкстаў для анталогіі кароткай прозы Letters as Characters: An Anthology of Short Stories

31 stycznia 2026, 23:59 CET(minął)
Bezpłatnie
100 USD

Прыватнае нью-йоркскае выдавецтва Letter Books прымае тэксты для анталогіі кароткай прозы, у якой літары, алфавіты, пісьмо і тыпаграфія становяцца часткай сюжэту і дзейнічаюць як паўнавартасныя героі.

Для каго: пісьменнікі, дызайнеры, тыпографы, даследчыкі, рэдактары; усе, хто працуе або мысліць праз мову, літары і знакі.

Можна падаваць новыя або ўжо напісаныя тэксты. Папярэдні досвед не патрабуецца.

Пра што тэксты:

  • Кароткая проза, дзе мова, літары, шрыфты, пісьмо або сістэмы пісьма з’яўляюцца ключавымі для наратыву
  • Любая форма і жанр: мастацкая проза, creative non-fiction, даследчая апавядальная форма, фантастыка, хорар, рамантыка, сюррэалізм і інш.
  • Акцэнт на гісторыі, а не толькі на візуальным эксперыменце.

Прапануецца:

  • Ганарар 100 USD кожнаму апублікаванаму аўтару(-цы);
  • Аўтарскі асобнік кнігі;
  • Празрыстая фінансавая мадэль: калі пасля продажаў застанецца прыбытак — ён будзе падзелены паміж аўтар(к)амі;
  • Усе правы застаюцца ў аўтараў/-к.