Прыём заявак ад ArtEO: Earth Stories (EO-data + экалогія)
Конкурс для мастакоў/-чак і калектываў, якія хочуць працаваць з спадарожнікавымі дадзенымі (Earth Observation) і іншымі экалагічнымі дадзенымі — і зрабіць з іх мультысенсорны мастацкі праект.
Для каго: мастакі/-чкі любых дысцыплін (візуальнае_мастацтва, гук/музыка, харэаграфія, перформанс, дызайн, digital, літаратура і інш.).
Прапануецца:
- Да 4000 EUR на праект для стварэння новай працы
- Ментары/-кі: навукоўцы + творчыя і тэхнічныя эксперты/-кі
- Доступ да EO-дадзеных, даследчых сетак і тэхпадтрымкі
- Навучальныя сесіі пра кліматычную навуку і дадзеныя
- Публічная выстава ў 2026 (верагодна UK або Еўропа).
- Прома праз сайт/сацсеткі/відэа.
Таймінг распрацоўкі праекта: студзень-красавік 2026.