Przejdź do głównej treści

Рэмара 2026 — ролевая гульня пра супольнасць, уладу і будучынюТрохдзённая LARP для маладых людзей у Польшчы

1 lipca 2026, 2:00 CEST
21 — 24 sierpnia 2026
Polska
Bezpłatnie

https://zbsunion.org/remara

Title — BE
Рэмара 2026 — ролевая гульня пра супольнасць, уладу і будучыню | Польшча

Subtitle — BE
Трохдзённая Live Action Role Play game ад Задзіночання Беларускіх Студэнтаў для маладых людзей 18–35 гадоў, якія хочуць праз гульню даследаваць грамадскія працэсы і стварыць сваю Рэспубліку Мары.

Slug
remara-2026-larp-zbs-polsha

Excerpt — BE
Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашае маладых людзей 18–35 гадоў на «Рэмару» — трохдзённую ролевую гульню ў фармаце LARP, дзе ўдзельнікі(-цы) будуць з нуля ствараць сваю Рэспубліку Мары. Праграма пройдзе 21–24 жніўня 2026 года ў Польшчы. Удзел пакрываецца арганізатарамі(-камі).

Content — BE

Для каго:
Маладыя людзі ва ўзросце 18–35 гадоў, якія цікавяцца ролевымі гульнямі, грамадскімі працэсамі, супольнасцямі, салідарнасцю і пытаннямі адказнасці за агульную будучыню.

Праграма падыдзе тым, хто хоча праз гульнявы фармат пражыць складаную сацыяльную гісторыю, паспрабаваць сябе ў розных ролях і разам з іншымі ўдзельнікамі(-цамі) стварыць мадэль новай краіны.

Фармат:
Рэмара — Рэспубліка Мары — трохдзённая ролевая гульня ад Задзіночання Беларускіх Студэнтаў, заснаваная на фармаце Live Action Role Play game / LARP.

Удзельнікі(-цы) трапляюць у новую рэальнасць без загадзя прапісанага фіналу. Адпраўная кропка гульні — краіна пасля вялікіх палітычных патрасенняў. Галоўная задача ўдзельнікаў(-ц) — з нуля пабудаваць уласную Рэспубліку Мары.

Гісторыя будзе развівацца ў залежнасці ад рашэнняў, якія прымаюць самі гульцы і гульчыхі. У межах гульні можна даследаваць, як працуюць улада, прапаганда, супольнасць, салідарнасць і адказнасць за будучыню.

Калі і дзе:
21–24 жніўня 2026 года
Польшча

Дакладныя дэталі ўдзельнікам(-цам) паведамяць пасля адбору.

У праграме:
– Ролевая гульня ў фармаце LARP;
– Пабудова ўласнай мадэлі Рэспублікі Мары;
– Праца з тэмамі ўлады, прапаганды, супольнасці і салідарнасці;
– Супольнае прыняцце рашэнняў;
– Пражыванне складанай гісторыі без загадзя напісанага фіналу;
– Досвед каманднай працы і грамадскага мадэлявання.

Прапануецца:
– Удзел у трохдзённай праграме;
– Поўнае пагружэнне ў ролевую гульню;
– Магчымасць даследаваць грамадскія працэсы праз практычны гульнявы досвед;
– Знаёмства з іншымі маладымі людзьмі, зацікаўленымі ў грамадзянскіх і супольнасных тэмах;
– Удзел пакрываецца арганізатарамі(-камі).

Важна:
– Колькасць месцаў абмежаваная;
– Каб трапіць на гульню, трэба абавязкова падаць заяўку;
– Пасля падачы арганізатары звяжуцца з заяўнікамі(-цамі) і паведамяць усе дэталі;
– Падача заяўкі не гарантуе ўдзелу.

Фінансаванне:
Праект фінансуецца Еўрапейскай камісіяй у межах Праграмы роўных правоў, якая рэалізуецца са сродкаў праграмы Citizens, Equality, Rights and Values / CERV на 2021–2027 гады.

Дэдлайн:
1 ліпеня 2026 года ўключна

Арганізатар:
Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Падача:
Праз анлайн-форму на сайце ЗБС.