Research Lab 2026: стыпендыя на даследаванні ў эканоміцы | анлайн / Вільнюс, Літва

Bezpłatnie
1 kwietnia, 2:00 CEST

Праект BELECONOMY запрашае студэнтаў/-к і выпускнікоў/-ц, звязаных з Беларуссю, далучыцца да Research Lab, дзе вы зможаце правесці ўласнае даследаванне ў эканоміцы з ментарскай падтрымкай.
Фармат: афлайн у Вільнюсе або анлайн (для ўдзельнікаў/-ц з іншых краін).

Для каго: студэнты/-кі і выпускнікі/-цы, звязаныя з Беларуссю, з інтарэсам да эканамічных даследаванняў.
Умовы:

  • Базавыя веды ў эканоміцы
  • Навыкі працы з дадзенымі і статыстыкай
  • Англійская і веданне R, Python, Stata і інш. — будзе перавагай.

Калі: з красавіка 2026, да 3 месяцаў.

Прапануецца:

  • Стыпендыя 400 EUR / месяц
  • Магчымасць правесці ўласнае даследаванне або працаваць у камандзе
  • Ментарская падтрымка.

Ддл: 6 красавіка, 23:59 (Мінск).