Przejdź do głównej treści

Рэзідэнцыя ARCUS Project 2026 Ibaraki Artist-in-Residence

19 marca 2026, 23:59 CET(minął)
11 września — 9 grudnia 2026
Japonia
Bezpłatnie
3 000 EUR

90-дзённая рэзідэнцыя для мастакоў(-чак) сучаснага мастацтва, якія жывуць па-за межамі Японіі. Праграма робіць акцэнт на даследчым падыходзе, эксперыментах і ўзаемадзеянні з мясцовай супольнасцю.

Рэзідэнцыя праходзіць у горадзе Морыя (каля 1 гадзіны ад Токіа). У 2026 годзе студыя будзе размешчана на тэрыторыі дзеючай пачатковай школы.

Для каго: мастакі/-чкі ў сферы contemporary visual arts і сумежных практык (у т.л. перформанс, тэкставыя практыкі); пражываюць па-за Японіяй; не з’яўляюцца студэнт(к)амі (акрамя PhD); магчымыя групавыя заяўкі (але ўсе фінансавыя ўмовы — на аднаго чалавека).

Калі: 11 верасня - 9 снежня 2026 (90 дзён).

Прапануецца:

  • Асобная студыя (~65 м²) у будынку школы
  • Пражыванне (мэбляваная кватэра побач са студыяй)
  • Авіяквіткі туды-назад (economy class)
  • Стыпендыя 540.000 JPY (2940 EUR) на 90 дзён (на пражыванне і вытворчасць)
  • Куратарская і арганізацыйная падтрымка
  • Сустрэчы з японскімі арт-прафесіянал(к)амі
  • Open studios і публічныя падзеі.