Рэзідэнцыя для творцаў і творчых груп Pier-2 Artist-in-Residence Program 2027
PAIR запрашае мастакоў(-чак) і творчыя групы на рэзідэнцыю ў Каасюне з тэмай “Beta Port | An Unfinished Harbor” — пра горад-порт, які пастаянна змяняецца.
PAIR запрашае мастакоў(-чак) разглядаць Каасюн як адпраўны пункт для даследавання, абмену і мастацкай практыкі. Асабліва вітаюцца праекты, звязаныя з публічным узаемадзеяннем, лакальнай адчувальнасцю, fieldwork, назіраннем, рухам па горадзе, супрацай з супольнасцямі і эксперыментальнымі падыходамі.
Для каго: мастакі(-чкі) і творчыя групы з Тайваня і іншых краін. Абмежаванняў па мастацкіх дысцыплінах няма.
- Падавацца могуць індывідуальныя аўтары(-кі) або групы да 2 чалавек. Заяўнікі(-цы) павінны мець мінімум 2 гады досведу ў мастацкай практыцы. Студэнты(-кі) могуць падавацца толькі на ўзроўні магістратуры або вышэй.
- Патрэбны мінімум сярэдні ўзровень англійскай мовы, бо камунікацыя падчас рэзідэнцыі будзе праходзіць пераважна на кітайскай і англійскай.
Рэзідэнцыі будуць праходзіць у 2027 годзе ў адным з чатырох перыядаў (60 - 90 дзён): студзень — сакавік; красавік — чэрвень; ліпень — верасень; кастрычнік — снежань.
Прапануецца:
- Студыйная прастора 33 м² з прыватнай ваннай;
- Жылая прастора 16,5 м²;
- Доступ да агульнай прасторы для сустрэч, кухні, лекцый і абмену;
- Магчымасці для абмену з лакальнымі мастацкімі і культурнымі прасторамі;
- Публічная прэзентацыя працы падчас рэзідэнцыі;
- Транспартная падтрымка: адзін білет туды-назад economy class для міжнародных мастакоў(-чак) або standard-class ticket на Taiwan High Speed Rail для мясцовых удзельнікаў(-ц);
- Штодзённая стыпендыя 800 NTD, каля 22 EUR на мастака/-чку або групу;
- Да 35 000 NTD, каля 955 EUR на матэрыялы для праекта;
- Адміністрацыйная падтрымка, resource matching і дапамога ў творчым працэсе.
Важна:
Мастакі(-чкі) самастойна адказваюць за штодзённае жыццё, даследчую працу, закупку матэрыялаў, мантаж, пераклад не з англійскай мовы, страхоўкі, візавыя зборы і іншыя асабістыя выдаткі.
Усе працы, створаныя падчас рэзідэнцыі, застаюцца ўласнасцю аўтараў(-ак). PAIR не захоўвае працы пасля завяршэння рэзідэнцыі, таму мастакі(-чкі) павінны самастойна арганізаваць іх вываз.
У дзень прыезду трэба будзе ўнесці дэпазіт: 150 USD/EUR для міжнародных мастакоў(-чак). Ён вяртаецца перад ад’ездам пасля праверкі прасторы і выканання ўсіх абавязкаў.