Рэзідэнцыя для творцаў, якія працуюць з выявай — Light Work Artist-in-Residence Program 2027
Месячная рэзідэнцыя ў ЗША са стыпендыяй 7 500 USD, жыллём і доступам да прафесійнай інфраструктуры.
Рэзідэнцыя ў Сірак’юсе для мастакоў/-чак з любой краіны, якія працуюць з фатаграфіяй або медыя на аснове выявы.
Для каго: мастакі і мастачкі з любой краіны, якія працуюць з фатаграфіяй або медыя на аснове выявы. Падавацца можна індывідуальна або як калабарацыя.
Прапануецца:
- Cтыпендыя 7 500 USD;
- Мэбляваная кватэра;
- Кругласутачны доступ да прафесійнай інфраструктуры Light Work;
- Падтрымка каманды;
- Публікацыя працы ў спецыяльным выпуску Contact Sheet: The Light Work Annual з эсэ, замоўленым Light Work;
- Магчымасць уключэння працы ў Light Work Collection.