Рэзідэнцыя «Лавачка Клінтана» ад Mochnarte Foundation | Польшча (Падляшша)
Адкрыты конкурс для мастакоў і мастачак у межах мастацка-даследчага праекта «Лавачка Клінтана», ініцыяванага мастаком і куратарам Уладзімірам Грамовічам.
Праект разгортваецца вакол гісторыі знішчанага помніка, які ў 1994 годзе ў Курапатах усталяваў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан у памяць і ўшанаванне ахвяр савецкіх рэпрэсій. На яго месцы сёння знаходзіцца бетонны блок — знак выцесненай памяці і сімвал працяглых палітычных рэпрэсій. Новая інсталяцыя ў Mochnarte даследуе трансфармацыю помніка і яго паўторнае прачытанне як асобнага выказвання, у якім назва і матэрыял утвараюць канцэптуальную напругу — разыходжанне паміж сэнсам і аб’ектам. Гэтая напружанасць адлюстроўвае разрывы ў беларускай гістарычнай памяці, што ўзніклі праз доўгатэрміновыя механізмы кантролю і размыванне значэнняў.
Прапануецца:
- Ганарар 2500 PLN + 2 тыдні пражывання ў рэзідэнцыі (сакавік-травень 2026)
- Уласная працоўная прастора
- Поўная куратарская падтрымка
- Удзел у публічнай праграме (прэзентацыі, дыскусіі)
- Публічная прэзентацыя працы ў траўні 2026 + магчымасць далейшых паказаў.