Przejdź do głównej treści

Рэзідэнцыя MagiC Carpets 2026 ад Wrocław Institute of Culture

15 maja 2026, 23:59 CEST(minął)
Wrocław, Polska
Bezpłatnie
1 200 EUR

Мастацкая рэзідэнцыя ва Ўроцлаве ў межах платформы MagiC Carpets. Праграма арыентавана на даследчыя і супольнасныя практыкі з фокусам на супрацоўніцтва з карэйскай меншасцю ў горадзе.

Для творцаў, якія працуюць з фатаграфіяй, а таксама ў міждысцыплінарным і візуальным полі, зацікаўленыя ў даследаванні гісторый, досведаў і наратываў карэйскай супольнасці ўва Ўроцлаве.

Працягласць: 4 тыдні (верасень - кастрычнік 2026).

Лакацыя: Уроцлаў і яго наваколле (месцы, важныя для карэйскай супольнасці).

Прадастаўляецца:

  • Ганарар 1200 EUR
  • Вытворчы бюджэт да 1000 EUR
  • Пакрыццё дарожных выдаткаў да 1000 EUR
  • Пражыванне.

Вынікам стане публічная прэзентацыя працы ў супрацоўніцтве з куратарам/-кай і прадстаўнік/цамі супольнасці. Праграма ўключае сустрэчы з жыхар(к)амі і варкшопы; магчыма папярэдняя анлайн-камунікацыя перад пачаткам рэзідэнцыі.