Рэзідэнцыя Photoszene Residencies — Artist Meets Archive 5 | Германія
Internationale Photoszene Köln прымае заяўкі на 5-е выданне рэзідэнцыйнай і выставачнай праграмы Artist Meets Archive (2026/27). Праграма прапануе мастакам і мастачкам, яікя не ўдзельнічалі раней у праграме Artist Meets Archive, працу з разнастайнымі фатаграфічнымі архівамі і калекцыямі, даследаванне архіва як прасторы памяці, улады, актывізму і візуальнай культуры.
Для каго: прафесійныя мастакі/-чкі, фатографы/-кі і калектывы, якія працуюць з фатаграфіяй і/або архівам як тэмай, метадам або матэрыялам.
Калі: рэзідэнцыя — лета 2026 (да 1 месяца, магчымы падзел на кароткія візіты); выставы — з траўня 2027, працягласць не менш за 4 тыдні.
Архівы і калекцыі (AMA 5):
- Deutsches Tanzarchiv Köln
- Greven Archiv Digital
- Archiv der Fotowerkstätte Schmölz (толькі для творцаў, якія нарадзіліся ў Нідэрландах, або пражываюць у Нідэрландах, або маюць грамадзянства Нідэрландаў)
- FrauenMediaTurm Köln
- LVR-Landesmuseum Bonn.
Падача магчымая толькі ў адзін абраны архіў / калекцыю.
Прапануецца:
- Ганарар 4500 EUR (1500 EUR — рэзідэнцыя, 1500 EUR — распрацоўка праекта, 1500 EUR — рэалізацыя выставы)
- Доступ да абранага архіва / калекцыі
- Пакрыццё падарожжа і пражывання (на рэзідэнцыю, мантаж і адкрыццё)
- Выстава ў межах Photoszene Festival 2027
- Базавы бюджэт на выставу — 5000 EUR
- Куратарская падтрымка.