Рэзідэнцыя Zwangsarbeit/en – Work Force/d 2026–2027 ад Akademie Schloss Solitude x Горад Штутгарт | Штутгарт, Германія

Bezpłatnie
1 lip — 30 cze

2 мастацкія рэзідэнцыі па 6 месяцаў для стварэння site-specific працы ў публічнай прасторы, прысвечанай месцам нацысцкай прымусовай працы ў Штутгарце.

Праектны фокус:

  • Мастацкая праца з канкрэтнымі месцамі прымусовай працы 1939-1945 гг. у Штутгарце
  • Новыя формы культуры памяці
  • Сувязь гістарычнага досведу з сучаснымі формамі прымусовай, залежнай або нестабільнай працы
  • Мінімум 2 публічныя мерапрыемствы падчас рэзідэнцыі.

Для каго: мастакі/-чкі (візуальнае_мастацтва, мастацтва ў публічнай прасторы). Індывідуальныя заяўкі (калектывы не дапускаюцца).

Перыяд рэзідэнцыі: ліпень 2026 - чэрвень 2027.

Прапануецца:

  • 6 месяцаў у Штутгарце (можна падзяліць на 2 перыяды)
  • Стыпендыя 1300 EUR / месяц
  • 5000 EUR на даследаванне і вытворчасць
  • Жыллё + студыя ў Akademie Schloss Solitude
  • Пакрыццё дарогі (прыезд / ад’езд)
  • Пакрыццё медыцынскай страхоўкі (для не-ЕС)
  • Доступ да майстэрняў (дрэва, метал, відэа/VR) і бібліятэк.