Przejdź do głównej treści

Шасцімесячная рэзідэнцыя Between Bridges Residency 2027

21 czerwca 2026, 23:30 CEST
Berlin, Niemcy
Bezpłatnie
9 000 EUR

Фонд Between Bridges запрашае прафесійных мастакоў і мастачак, дуэты і невялікія калектывы на рэзідэнцыю ў Берліне. Праграма пройдзе са студзеня да чэрвеня 2027 года і ўключае працоўны перыяд, месячную выставу або публічную прэзентацыю, стыпендыю 1 500 EUR на месяц і дадатковы бюджэт 5 000 EUR на рэалізацыю выніковага праекта.

Between Bridges — фонд, заснаваны Wolfgang Tillmans у 2017 годзе. Ён працуе з тэмамі гуманізму, салідарнасці і развіцця дэмакратыі, а таксама падтрымлівае мастацтва, правы ЛГБТК+ і антырасісцкія ініцыятывы. Between Bridges таксама працуе як некамерцыйная выставачная прастора.

У межах праграмы трэба падрыхтаваць месячную выставу або іншую публічную прэзентацыю. Канцэпцыю выніковага праекта неабходна коратка апісаць ужо ў заяўцы.

Абмежаванні паводле ўзросту, нацыянальнасці або мастацкай дысцыпліны не пазначаныя.

Перыяд рэзідэнцыі: студзень — чэрвень 2027 года.

Прапануецца:

  • Штомесячная стыпендыя 1 500 EUR. Стыпендыя выплачваецца ў аднолькавым памеры незалежна ад таго, падаецца адзін(-на) мастак(-чка), дуэт або калектыў;
  • Дадатковы бюджэт 5 000 EUR на выставу або публічную прэзентацыю;
  • Доступ да працоўнай і выставачнай прасторы;
  • Студыйныя візіты мастацкіх прафесіяналаў(-ак) з сеткі Between Bridges;
  • Прасоўванне выставы праз камунікацыйныя каналы фонду;
  • Дакументацыя выніковага праекта на сайце Between Bridges.