Przejdź do głównej treści

Школа фандрайзінгу ад РАДА

ББеларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”
27 maja 2026, 0:00 CEST(minął)
3 czerwca 2026, 0:00 CEST(minęło)
Online
Bezpłatnie
5 000 EUR

Анлайн-курс для маладых беларускіх актывістаў(-к) і супрацоўнікаў(-ц) НДА з магчымасцю атрымаць да 5 000 EUR на праект.

Школа фандрайзінгу — гэта паэтапная праграма, якая дапамагае выбудоўваць рэалістычную сістэму фінансавання і падыйдзе тым, хто працуе ў сферы адвакацыі, нефармальнай адукацыі, развіцця мясцовых кам’юніці, правоў чалавека і інклюзіі, падтрымкі ўразлівых груп, лічбавай бяспекі і інавацый, экалогіі, гендарнай справядлівасці або медыяграматнасці.

Асаблівы фокус — на ініцыятывах, створаных моладдзю і для моладзі.

  1. Першы этап — тэарэтычны анлайн-курс «Дэдлайн быў учора!». Ён складаецца з 5 сустрэч і прысвечаны базавым інструментам фандрайзінгу.
  2. Пасля першага этапу ўдзельнікі(-цы), якія наведалі мінімум 60% заняткаў, аўтаматычна трапляюць на другі этап — практычную лабараторыю. Там можна будзе спакаваць ідэю ў праектную заяўку, атрымаць фідбэк і падрыхтавацца да пітчынгу.
  3. Фінальны этап — магчымасць падацца на грант да 5 000 EUR на свой міні-праект.

У праграме:

  • Як думаць пра фандрайзінг сістэмна і расстаўляць прыярытэты;
  • Дзе шукаць фінансаванне: базы дадзеных, рэестры, сеткі і іншыя крыніцы;
  • Як будаваць партнёрства з донарамі, а не проста “прасіць грошы”;
  • Як адаптаваць ідэю пад патрабаванні донара, не губляючы сутнасці;
  • Што такое тэорыя зменаў простай мовай;
  • Як паказваць сувязь паміж праблемай, дзеяннямі і вынікам;
  • Як складаць жыццяздольны бюджэт і планаваць наперад.

Спікерка: Аня — фандрайзерка з 10-гадовым досведам. Яе праца ў сярэднім прыносіць праектам каля 1,5 мільёна EUR у год.

Пачатак курса: 3 чэрвеня і далей — панядзелкі і серады, 18:00 па Варшаве.