Przejdź do głównej treści

Школа NGO Revival ад Партнёрства OLA

2 marca 2026, 23:59 CET(minął)
10 — 20 maja 2026(minęło)
Bezpłatnie

6-дзённая школа для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), якія былі ліквідаваныя або вымушаныя да рэлакацыі.

Мэта школы — умацаваць патэнцыял ліквідаваных і рэлакаваных арганізацый, падтрымаць іх у аднаўленні дзейнасці і адаптацыі да новых умоваў праз абмен досведам і перадавыя практыкі.

Калі: 6 дзён у прамежку 10-20 траўня 2026.

Для каго: прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх АГС, якія сутыкнуліся з ліквідацыяй або рэлакацыяй; па 1 чалавеку ад арганізацыі; перавага — прадстаўнік/цам кіруючых органаў, менеджарам/-кам, вядучым спецыяліст(к)ам; неабходна мець магчымасць знаходзіцца ў Польшчы ў перыяд школы (віза або іншы дакумент).

Праграма школы:

  • Што адбываецца з беларускім трэцім сектарам? Кароткі агляд сітуацыі на падставе актуальных даследаванняў. Магчымасці падтрымкі
  • Як рэгулюецца дзейнасць некамерцыйных арганізацый (НКА) ў Беларусі і за мяжой?
  • Праца з мэтавымі групамі. Пабудова супольнасці. Што можна рабіць у Беларусі? Што можна рабіць для Беларусі з замежжа?
  • Унутраны менеджмэнт. Асновы бяспекі арганізацыі. Чым штучны інтэлект можа дапамагчы АГС?