SITU Festival 2026 — open call на site-specific рэзідэнцыю
Для каго: індывідуальныя мастакі/-чкі і мастацкія дуэты. Будуць адабраныя 8 нацыянальных і міжнародных удзельнікаў/-ц з досведам у візуальным, перфарматыўным мастацтве, відэа і фатаграфіі. Дуэты павінны паказаць устойлівую супольную практыку праз папярэднія праекты ў партфоліа.
Калі і дзе:
17–30 жніўня 2026, Броло, правінцыя Месіна, Сіцылія.
Рэзідэнцыя: 17–27/28 жніўня
Фестываль і публічная выстава: 28–30 жніўня
SITU Festival — гэта site-specific рэзідэнцыя і фестываль сучаснага мастацтва. Удзельнікі/-цы будуць працаваць з гістарычнымі, культурнымі і сацыяльнымі кантэкстамі Броло і ствараць працы, звязаныя з канкрэтнымі месцамі.
Тэма:
Праекты павінны рэагаваць на месца: гісторыю, культуру, традыцыі, архітэктуру, мясцовыя супольнасці і схаваныя або забытыя пласты тэрыторыі. Для выдання 2026 года важнымі кропкамі даследавання будуць у тым ліку замак, былы кінатэатр, бібліятэка, марское ўзбярэжжа і падземны бункер каля цэнтральнай станцыі Броло.
Лакацыі для праектаў:
– замак Броло
– бункер пад цэнтральнай станцыяй
– Lido Mare
– лімонны сад
– Palazzo Germanà
– былая бібліятэка
– кінатэатр
– прасторы індустрыяльнай археалогіі
Кожны/-ая заяўнік/-ца павінен/-на прапанаваць праект, які можна адаптаваць мінімум да трох лакацый.
Прымаюцца:
жывапіс, скульптура, дызайн, гукавая архітэктура, лічбавае мастацтва, перформанс і іншыя формы, калі яны задуманыя як site-specific інсталяцыі.
Прапануецца:
– пражыванне
– працоўная прастора ў гістарычных або сакральных месцах
– лагістычная падтрымка, у тым ліку дапамога з пошукам і транспартаваннем матэрыялаў
– куратарская падтрымка
– фотадакументацыя выставы
– публікацыі ў спецыялізаваных медыя
– візіты па лакацыях з мясцовым гісторыкам
– удзел у лакальных актыўнасцях
– пасля фестывалю адзін/-ая мастак/-чка будзе адабраны/-ая для персанальнай выставы ў прасторы A.P.S. Zona Blu у 2027 годзе
Важна:
Арганізатары не пакрываюць дарогу і дадатковыя выдаткі, акрамя бясплатнага пражывання.
Што трэба для падачы:
Матэрыялы трэба загрузіць у Google Drive-папку з назвай NAME SURNAME/SITU7 і дадаць situproject@gmail.com
як рэдактара.
Адзін PDF-файл да 10–15 MB:
– CV
– партфоліа
– спасылкі на аўдыявізуальныя або мультымедыйныя матэрыялы, калі яны ёсць
Адзін PDF-файл да 10 MB:
– concept: апісанне праекта для SITU Festival 2026, звязанага з практыкай заяўніка/-цы і тэмай рэзідэнцыі, да 2000 знакаў
– sketch: да 5 JPEG-выяў або спасылкі на аўдыя/відэа
– working timetable: план вытворчасці праекта падчас рэзідэнцыі
– спіс матэрыялаў для рэалізацыі праекта
– 3 выбраныя лакацыі і тлумачэнне, як праект можа быць адаптаваны да іх
Узнос за ўдзел у open call: 20 EUR. Узнос уключае сяброўства ў A.P.S. Zona Blu і не вяртаецца.
Дэдлайн падачы: 20 мая, 23:00
Вынікі: 30 мая
Кантакт: situproject@gmail.com