Sobremesa: Food Hack Lab Residency Двухмесячная рэзідэнцыя ў Даностыя для практык з ежай
Title — BE
Sobremesa: Food Hack Lab Residency — рэзідэнцыя пра ежу, тэхналогіі і адкрытую культуру | Іспанія
Subtitle — BE
Двухмесячная рэзідэнцыя ў Даностыя / Сан-Себасцьяне для практык(-ынь), якія працуюць з ежай, тэхналогіямі, адкрытымі працэсамі і супольным веданнем.
Slugsobremesa-food-hack-lab-residency-san-sebastian-2026
Excerpt — BE
Food Hack Lab у межах праекта Sobremesa запрашае 2 рэзідэнтаў(-ак) у Даностыя / Сан-Себасцьян. Рэзідэнцыя даследуе ежу як культурны інтэрфейс, сістэму інструментаў, прастору эксперыментаў, дакументавання і адкрытага абмену ведамі. Прапануюцца пражыванне, дарога, грант 1 700 EUR, subsistence support 2 600 EUR і production fee да 1 800 EUR.
Content — BE
Для каго:
Практыкі(-ні) з краін, eligible для Creative Europe, якія працуюць на скрыжаванні ежы, культуры, тэхналогій, даследаванняў і супольных працэсаў.
Падавацца могуць людзі з розных сфер:
– Кулінарыя;
– Дызайн;
– Архітэктура;
– Лічбавая вытворчасць;
– Праграмаванне;
– Выдавецкія практыкі;
– Культурныя даследаванні;
– Дакументальныя практыкі;
– Рамёствы;
– Крытычныя тэхналогіі;
– Эксперыментальныя і міждысцыплінарныя практыкі.
Важна, каб заяўнік(-ца) мог(-ла) працаваць па-англійску і быць на месцы на працягу ўсёй рэзідэнцыі.
Фармат:
Food Hack Lab Residency — рэзідэнцыя ў межах Sobremesa, якая даследуе ежу як прастору вытворчасці ведаў, ідэнтычнасцей, тэхналогій і адкрытых культурных працэсаў.
Food Hack Lab асабліва цікавіць ежа не толькі як інгрэдыенты і прыгатаванне, але і як:
– Культурны інтэрфейс, праз які фармуюцца і змяняюцца ідэнтычнасці;
– Сістэма інструментаў, пратаколаў, жэстаў, рытуалаў і інфраструктур;
– Поле эксперыментаў паміж матэрыяльнымі практыкамі, сацыяльнымі адносінамі і ведамі;
– Медыум для дакументавання, перадачы, публікацыі і адкрытага распаўсюду;
– Прастора для крытычнага даследавання лічбавых тэхналогій, даных і штучнага інтэлекту.
Магчымыя тэмы даследавання:
– Ежа, ідэнтычнасць і культурная трансфармацыя;
– Інструменты і інфраструктуры вытворчасці ежы;
– Ежа, даныя, лічбавыя медыя, публікацыі і AI;
– Рытуалы, жэсты і сацыяльныя практыкі вакол ежы;
– Ежа як архіў, інтэрфейс або агульны рэсурс.
Калі і дзе:
10 кастрычніка — 10 снежня 2026 года
Даностыя / Сан-Себасцьян, Краіна Баскаў, Іспанія.
Прапануецца:
– Residency grant — 1 700 EUR;
– Пражыванне ў Даностыя / Сан-Себасцьяне на ўвесь перыяд;
– Пакрыццё дарогі да месца рэзідэнцыі і назад паводле ўмоў арганізатараў;
– Subsistence support — 2 600 EUR;
– Production fee — да 1 800 EUR на вытворчыя выдаткі, якія трэба загадзя ўзгадніць і пасля пацвердзіць;
– Доступ да рабочых прастор, тэхнічнай экасістэмы і рэсурсаў Food Hack Lab;
– Куратарская, арганізацыйная і кантэкстуальная падтрымка;
– Абмен з супольнасцю Tabakalera, харчовым сектарам, культурнымі і крэатыўнымі сеткамі і мясцовымі жыхарамі(-камі).
Вынік:
Фінальная выставачная праца не абавязковая, але кожны(-ая) рэзідэнт(-ка) павінен(-на) развіць і падзяліцца канкрэтным вынікам працэсу.
Гэта могуць быць:
– Прататыпы;
– Публікацыі;
– Вячэры або супольныя трапезы;
– Варштаты;
– Сустрэчы;
– Інсталяцыі;
– Перформатыўныя сітуацыі;
– Лічбавыя інструменты;
– Мапы, архівы або дакументацыя.
У межах open culture падыходу вынікі і дакументацыя павінны быць адкрыта даступныя, калі гэта адпавядае характару праекта.
Адбор:
Будуць улічвацца:
– Адпаведнасць тэмам Sobremesa;
– Сувязь з фокусам Food Hack Lab;
– Якасць, яснасць і рэалістычнасць прапановы;
– Папярэдняя практыка заяўніка(-цы);
– Патэнцыял для кантэкстуальнага абмену;
– Магчымасць стварыць дакументаваныя і адкрыта распаўсюджвальныя вынікі.
Тэрміны:
– Пачатак прыёму заявак: 5 чэрвеня 2026 года;
– Дэдлайн: 5 ліпеня 2026 года;
– Shortlist: 14 ліпеня 2026 года;
– Інтэрв’ю: 18–24 ліпеня 2026 года;
– Фінальны адбор: 30 ліпеня 2026 года.
Дэдлайн:
5 ліпеня 2026 года
Арганізатары і партнёры:
Sobremesa, Food Hack Lab і Tabakalera