Przejdź do głównej treści

Спектаклі для ASSITEJ World Congress 2027Спектаклі для ASSITEJ World Congress 2027 | Паўднёвая Карэя (Сувон і Сеул)

1 maja 2026, 23:59 CEST(minął)
22 lipca — 1 sierpnia 2027
Bezpłatnie

→ ASSITEJ International абвясціў набор спектакляў для 22-га Сусветнага кангрэса ASSITEJ Brave Futures, які пройдзе 22 ліпеня - 1 жніўня 2027 у Сувоне і Сеуле. Запрашаюцца пастаноўкі для, з і ад дзяцей і маладых людзей ва ўсіх жанрах сцэнічных мастацтваў.
Спектаклі, створаныя да 2020, не прымаюцца.

Для каго: тэатральныя кампаніі, калектывы і незалежныя творцы, якія працуюць у сферы сцэнічных мастацтваў для дзяцей і моладзі. Магчымы ўдзел спектакляў з дзецьмі і маладымі людзьмі як выканаўцамі або суаўтар(к)амі.
Не могуць падавацца ўдзельнікі/-цы ASSITEJ Artistic Gathering 2025 і World Congress 2024 (з абмежаванымі выключэннямі).

Фокус праграмы:
</b>• Галасы дзяцей і іх удзел

  • Смелыя, эксперыментальныя фарматы і новыя мастацкія мовы
  • Азіяцкія перспектывы, дыялог традыцыі і інавацыі
  • Інклюзіўныя практыкі.

Прапануецца:
</b>• Ганарар (вызначаецца пасля адбору)

  • Пражыванне, харчаванне, лакальны транспарт
  • Рэгістрацыя на ўсе падзеі кангрэса
  • Плануецца падтрымка міжнародных паездак для ўдзельнікаў/-ц з краін з ніжэйшым узроўнем даходу.

Ддл: 1 траўня.