Стыпендыя і рэзідэнцыя для творцаў у выгнанні Support Artists in Exile
Для каго: мастакі/-чкі (жывапіс, скульптура, фатаграфія) з абмежаванай мастацкай свабодай (з-за палітычных / сацыяльных прычын), якія ўжо знаходзяцца ў Еўропе, з завершанай мастацкай адукацыяй.
Фармат:
- 3 месяцы рэзідэнцыі ў Кёльне (Германія)
- Праца ў студыі разам з яшчэ адным мастаком/-чкай
- Фінальная сольная выстава
- Удзел у агульнай фінальнай выставе.
Прапануецца:
- Студыя ў цэнтры Кёльна (з выставачнай прасторай ~100 м²)
- 1000 EUR / месяц на матэрыялы
- Арганізацыя выставы па выніках рэзідэнцыі
- Каталог і PR-падтрымка
- Усяго 7 выставаў + фінальная групавая
*Пражыванне, віза і выдаткі на жыццё не пакрываюцца.