Przejdź do głównej treści

Стыпендыя Ishibashi Foundation Network Leader Fellowship Programme in Japanese Arts 2026-2027

31 maja 2026, 22:30 BST(minął)
Wielka Brytania
Online
Bezpłatnie
8 800 EUR

Sainsbury Institute for the Study of Japanese Arts and Cultures адкрывае набор на стыпендыяльную праграму для даследчыкаў і даследчыц на пачатку кар’еры, якія працуюць з японскім мастацтвам і візуальнай культурай Японіі.

Для каго: даследчыкі(-цы), PhD_кандыдаты(-кі), postdoc, куратары(-кі), арт-гісторыкі(-ні).

  • Для PhD-кандыдатаў/-ак і early postdocs — да 2 гадоў пасля абароны PhD, якія спецыялізуюцца на японскім мастацтве і візуальнай культуры Японіі.
  • У краінах, дзе PhD-праграмы па японскім або азіяцкім мастацтве абмежаваныя, таксама могуць падавацца куратары(-кі) і арт-прафесіяналы(-кі) на пачатку шляху з досведам працы з японскім мастацтвам да 5 гадоў.
  • Прыярытэт будзе ў даследчыкаў(-ц) з рэгіёнаў, дзе няма моцных цэнтраў вывучэння японскага мастацтва — па-за Заходняй Еўропай, Паўночнай Амерыкай і Японіяй.

Што можа быць праектам:

  • Часовая выстава або віртуальная выстава
  • Апрацоўка першасных крыніц з калекцый японскага мастацтва
  • Сайт або іншы лічбавы вынік
  • Акадэмічная публікацыя
  • Лакальная гісторыя японскага мастацтва
  • Вусная гісторыя мастацтва
  • Творчы праект з даследчым фокусам на гісторыю японскага мастацтва
  • Праца са спецыяльнымі бібліятэчнымі калекцыямі Sainsbury Institute.

Важна: трэба мець моўныя навыкі, дастатковыя для рэалізацыі прапанаванага даследчага праекта. Японская мова не пазначаная як абавязковая для ўсіх, але можа быць неабходнай у залежнасці ад тэмы.

Фармат:

  • Праца над уласным даследчым праектам у сваёй краіне / лакацыі
  • Анлайн-ментарства і навучальныя сесіі кожныя два тыдні з кастрычніка да траўня
  • Метадалагічныя і арт-гістарычныя трэнінгі. лекцыі, нетворкінг і варкшопы вакол праектаў fellows
  • Тыднёвая паездка ў Вялікабрытанію летам 2027.

Прапануецца:

  • 7500 GBP (~8800 EUR) на даследчы праект (нельга выкарыстоўваць на living expenses)
  • Ментарская і даследчая падтрымка ад Sainsbury Institute
  • Асобна прафінансаваная паездка ў Вялікабрытанію летам 2027
  • Акадэмічная праграма, наведванні музеяў і даследчы сімпозіум у Norwich і London.