Свет гарыць: як беларуская моладзь адаптуецца да нявызначанасці Прэзентацыя даследавання ў Варшаве ад Дар'і Урбан
Свет гарыць. Усе гэта ведаюць, але беларуская моладзь быццам сядзіць у гэтым агні і кажа: "І нармальна".
Што гэта значыць на практыцы?
Менш планаў на будучыню, больш трывогі?
Жыццё сённяшнім днём? Ці, можа, новая форма адаптацыі?
На чэрвеньскай Зборцы ў Варшаве кіраўніца даследаванняў ЦНІ Дар’я Урбан прэзентуе новае даследаванне пра тое, што думае, адчувае і плануе беларуская моладзь.
А яшчэ:
— зробім візіянерскі замер у Mentimeter і праверым, ці супадаюць нашы адказы з вынікамі даследавання;
— пагаворым пра жыццё ў пастаяннай нявызначанасці;
— і зладзім візіянерскі рэйв з піцай і музыкай.
Поўная праграма Зборкі — на візуале.
3 чэрвеня 2026, 18:00