Падтрымка на вытворчасць арыгінальнага дакументальнага падкаста і магчымасць пітчынгу The Podcast Pitch 2026 ад The Whickers × Sheffield DocFest | Вялікабрытанія
Міжнародны конкурс для незалежных аўдыя-дакументалістаў/-к і падкаст-мэйкераў/-к. Падтрымка на вытворчасць арыгінальнага дакументальнага падкаста і магчымасць пітчынгу на Sheffield DocFest 2026.
Арыгінальны падкаст (серыя або адзін эпізод) павінен быць на англійскай мове. Можна падаваць да 2 праектаў. Не прымаецца працяг існуючых сезонаў. Патрэбны выканаўчы прадзюсар(-ка) на момант падачы і да 4 хвілін аўдыя.
Крытэры: аўтарская гісторыя, моцная структура, выразны голас, крэатыўная праца з гукам, даследчая цікавасць, незалежнасць без агітацыі або палітычнай прапаганды.
Прапануецца:
- 15.000 GBP (~17.500 EUR) — галоўная ўзнагарода на вытворчасць
- 5000 GBP (~5800 EUR) — для фіналіста(-кі)
- 6 фіналістаў/-к атрымліваюць: бясплатны пропуск на Sheffield DocFest (чэрвень 2026), 3 ночы пражывання, да 400 GBP (~470 EUR) на дарогу, доступ да прафесіяналаў/-к індустрыі і пітчынг перад журы.