Przejdź do głównej treści

The Polyphonic Pulcinella — рэзідэнцыя для творцаў у сферы тэатра

1 lipca 2026, 0:30 (BY)
1 — 28 kwietnia 2027
Naples, Włochy
Bezpłatnie
840 EUR

The Polyphonic Pulcinella — міжнародная калектыўная рэзідэнцыя, прысвечаная Пульчынэле як агульнаму кораню еўрапейскіх тэатральных традыцый. Удзельнікі(-цы) будуць даследаваць сувязі паміж неапалітанскім Пульчынэлам і іншымі героямі народнага тэатра, а пасля разам створаць сучасны шматмоўны спектакль.

Для каго: мастакі(-чкі) і культурныя прафесіяналы(-кі) з краін праграмы Creative Europe, акрамя Італіі, якія не менш за 3 гады працуюць у сферы тэатра, фізічнага або танцавальнага тэатра, пантамімы і сумежных выканальніцкіх практык.

Асабліва вітаюцца кандыдаты(-кі), якія цікавяцца камедыяй дэль артэ, маскамі, Пульчынэлам і падобнымі еўрапейскімі персанажамі-трыкстарамі: Punch, Kasperl, Polichinelle або Petrushka.

Карысным будзе досвед працы з Grammelot, фізічнай і рытмічнай імправізацыяй або тэатральнай антрапалогіяй.

У праграме:

  • Майстар-класы па камедыі дэль артэ;
  • Праца з маскамі, Grammelot і фізічным тэатрам;
  • Даследаванне гістарычных мясцін Неапаля;
  • Калектыўная драматургія паводле метаду canovaccio;
  • Інтэнсіўныя рэпетыцыі і штодзённыя ментарскія сесіі;
  • Адкрытыя рэпетыцыі і фінальны публічны спектакль.

Праграма прадугледжвае каля 7 гадзін працы на дзень з панядзелка па суботу. Рабочая мова — англійская, шматмоўнасць у спектаклі вітаецца.

Ментар:
Antonio Rao Gargiulo — спецыяліст у сферы камедыі дэль артэ і пантамімы, стваральнік міжнароднага фестывалю ComèDì.

Месца: TRAM Theatre, Неапаль, Італія.

Прапануецца:

  • Ментарская і мастацкая праграма;
  • Пражыванне непадалёк ад тэатра з агульнай кухняй;
  • Доступ да сцэны, рэпетыцыйных памяшканняў, тэхнічнага абсталявання і вытворчых рэсурсаў;
  • Лагістычная і адміністрацыйная падтрымка;
  • Суткавыя 30 EUR у дзень, агулам да 840 EUR;
  • Дарожная падтрымка 400 або 800 EUR у залежнасці ад адлегласці;
  • Магчымая дадатковая падтрымка на экалагічны транспарт, візу або ўдзел з сям’ёй;
  • Фінальны публічны паказ у Teatro TRAM.

Пражыванне прыстасаванае для людзей з інваліднасцю. Вітаюцца заяўкі ад творцаў, якія сутыкаюцца з перашкодамі для міжнароднай мабільнасці.