Tide Lines — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў і мастачак
National Academy of Art у Балгарыі запрашае 2 візуальных мастакоў(-чак) на пачатку прафесійнага шляху, якія працуюць з тэмамі цэнзуры, палітычнага ціску, бяспекі, клопату і супраціву, на рэзідэнцыю каля Чорнага мора з падтрымкай да 3 000 EUR.
Пра праграму Re:Create Europe:
Тэма праграмы 2026 года — «Трансфармацыя культурнай палітыкі». Удзельнікі(-цы) будуць працаваць з тэмамі мастацкай свабоды, супраціву і ўстойлівасці, культурнай памяці, грамадзянскага ўдзелу і ролі мастацтва ў складаных сацыяльных і палітычных кантэкстах.
Адна з магчымасцей праграмы — Tide Lines: Art, Freedom and Resilience at the Black Sea, рэзідэнцыя ў Бургасе.
Для каго: 2 візуальныя мастакі(-чкі) на пачатку прафесійнага шляху з досведам да 5 гадоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі(-камі) або рэзідэнтамі(-камі) краін і тэрыторый, дапушчаных да ўдзелу ў праграме Creative Europe.
Асабліва запрашаюцца мастакі(-чкі), якія працуюць або жывуць у кантэкстах, дзе свабода мастацкага выказвання абмежаваная, знаходзіцца пад ціскам або пад пагрозай.
Прымаюцца практыкі:
– жывапіс і малюнак;
– друкаваная графіка;
– фатаграфія;
– відэа і кіно;
– інсталяцыя;
– скульптура;
– перформанс;
– мастацтва ў публічнай прасторы.
Фокус рэзідэнцыі:
- Мастацкая практыка ва ўмовах цэнзуры, ціску або самаацэнзуры;
- Устойлівасць, супраціў і клопат у сучасным мастацтве;
- Чорнае мора як сімвалічная і матэрыяльная прастора: мяжа, прытулак, памяць, эрозія, трансфармацыя;
- Змены культурнай палітыкі і іх уплыў на мастацкія экасістэмы;
- Бяспечныя, далікатныя і калектыўныя стратэгіі працы.
Праграма заахвочвае даследаванне, эксперымент і дыялог, а не абавязкова стварэнне завершаных прац.
Прапануецца:
- Асобнае пражыванне ў Бургасе коштам да 1 000 EUR на ўдзельніка(-цу), якое арганізуе і аплачвае прымаючы бок;
- Асобная студыйная прастора;
- Доступ да тэхнічнай і матэрыяльнай інфраструктуры, у тым ліку спецыялізаваных студый друкаванай графікі і фатаграфіі, у залежнасці ад патрэбаў праекта;
- Пакрыццё дарожных выдаткаў да 1 000 EUR на ўдзельніка(-цу), уключаючы міжнародную дарогу, неабходны лакальны транспарт у краіне і горадзе падчас знаходжання, а таксама візавыя выдаткі, калі яны патрэбныя;
- Да 1 000 EUR на штодзённыя выдаткі і матэрыялы для рэалізацыі праекта;
- Вытворчая падтрымка ў натуральнай форме: студыі, абсталяванне і даступныя матэрыялы акадэміі.
Публічная прэзентацыя працы не з’яўляецца абавязковай. Удзельнікі(-цы) могуць самастойна вызначыць:
– як будзе дакументавацца іх праца;
– ці выкарыстоўваць сапраўднае імя або псеўданім;
– які ўзровень публічнай бачнасці для іх бяспечны.