Przejdź do głównej treści

TOKAS Residency Programs 2027Open call for creators and researchers in Tokyo

16 czerwca 2026, 18:00 UTC+9
東京, Japonia

TOKAS Residency Programs 2027. Прыём заявак пачынаецца заўтра! | Токіа, Японія
</b>
→ Tokyo Arts and Space адкрывае набор на 3 рэзідэнцыйныя праграмы для творцы, куратары/-кі і даследчыкі/-цы, якія хочуць працаваць і праводзіць даследаванні ў Токіа.
Перыяды рэзідэнцый:

  • Травень — ліпень 2027
  • Верасень — лістапад 2027
  • Студзень — сакавік 2028.

3-месячная рэзідэнцыя — International Creator Residency Program

Для каго: візуальныя_мастакі/-чкі, дызайнеры/-кі, архітэктары/-кі, якія жывуць па-за Японіяй і маюць мінімум 5 гадоў досведу.
Студэнты/-кі не могуць падавацца (акрамя PhD).

Прапануецца:

  • Пражыванне (асобны пакой)
  • Агульная студыя
  • Авіяквіткі
  • Суткавыя 4200 JPY / дзень (≈ 25 EUR)
  • Выдаткі на праект 300 000 JPY (≈ 1,850 EUR).

Рэзідэнцыя ад 1 да 3 месяцаў — Curator Residency Program

Для каго: куратары/-кі, арт_крытыкі/-ні, даследчыкі/-цы культуры, якія жывуць па-за Японіяй і маюць мінімум 3 гады досведу.
Студэнты/-кі не могуць падавацца (акрамя PhD). Дуэты не прымаюцца

Прапануецца:

  • Пражыванне (асобны пакой)
  • Авіяквіткі
  • Выдаткі на даследаванне / праект: 100 000 JPY (≈ 620 EUR).

Даследчая рэзідэнцыя на 6-12 тыдняў — Research Residency Program

Для каго: мастакі/-чкі, дызайнеры/-кі, архітэктары/-кі, музыкі/-кі, перформеры/-кі, куратары/-кі, арт_крытыкі/-ні, даследчыкі/-цы, аўтары/-кі, якія маюць значны досвед у сваёй сферы і гатовыя правесці даследаванне, звязанае з Токіа. Можна дуэтам.
Студэнты/-кі не могуць падавацца (акрамя PhD).

Прапануецца:

  • Пражыванне (асобны пакой)
  • Доступ да агульных прастораў TOKAS
  • Без фінансавай падтрымкі на дарогу / праект.

Ддл: 16 чэрвеня, 18:00 (JST).