Przejdź do głównej treści

Trialog Sąsiedzki — восеньская школа для маладых лідараў і лідарак з Беларусі, Польшчы і Украіны

30 czerwca 2026, 23:30 CEST
20 — 25 września 2026
Lublin, Polska
Bezpłatnie
300 EUR

Школа задумана як прастора для размовы, аналізу і абмену рознымі перспектывамі.

Для каго: маладыя людзі ва ўзросце 18–35 гадоў з Польшчы, Украіны і Беларусі.

Падавацца могуць: студэнты(-кі); дактаранты(-кі); выпускнікі(-цы); маладыя даследчыкі(-цы); журналісты(-кі); актывісты(-кі); людзі, зацікаўленыя ў грамадскім жыцці і рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У праграме:

  • Лекцыі, варштаты і дыскусіі;
  • Аналіз гістарычнай памяці і яе ўплыву на сучасныя канфлікты;
  • Разбор механізмаў прапаганды і дэзынфармацыі;
  • Праца з кагнітыўнымі і моўнымі скажэннямі ў сацыяльна-палітычным аналізе;
  • Дыскусіі пра палітычную трансфармацыю, грамадзянскую супольнасць і супраціў аўтарытарызму;
  • Сустрэчы з даследчыкамі(-цамі), былымі дыпламатамі(-камі), актывістамі(-камі) і прадстаўнікамі(-цамі) грамадзянскай супольнасці;
  • Вячэрнія кінапаказы, экскурсія, нефармальныя размовы і супольны вогнішча.

Прапануецца:

  • Пражыванне;
  • Харчаванне;
  • Адукацыйныя матэрыялы;
  • Кампенсацыя дарожных выдаткаў да 300 EUR (толькі квіткі другога класа);
  • Сертыфікат пасля завяршэння праграмы.