Вакансія: даследчык/-ца для даклада пра кліматычную трывожнасць і музеі
NEMO – The Network of European Museum Organisations шукае даследчыка або даследчыцу, якія падрыхтуюць аналітычны даклад пра кліматычную трывожнасць (climate anxiety) і ролю музеяў у падтрымцы эмацыйнай устойлівасці і надзеі падчас кліматычнага крызісу.
Для каго: даследчыкі/-цы, аўтары/-кі, кансультанты/-кі з досведам у галінах гуманітарных і сацыяльных навук; псіхалогіі, climate communication, культурнай палітыкі; музейных і культурных даследаванняў.
Пра што даклад:
- Што такое eco-/climate anxiety і яе сацыяльныя і псіхалагічныя вымярэнні
- Як музеі могуць працаваць з эмоцыямі, трывожнасцю і пачуццём бездапаможнасці
- Чаму музеі важныя як прасторы надзеі і салідарнасці
- Практычныя стратэгіі для музейных праграм і працы з супольнасцямі.
Бюджэт прыблізна 1500 EUR (уключаючы VAT).