Вакансія Media & Project Assistant ад ARS BALTICA | Германія
ARS BALTICA — культурная ініцыятыва для Балтыйскага рэгіёну — шукае Media & Project Assistant у сакратарыят арганізацыі.
Для каго: спецыялісты і спецыялісткі ў сферы культуры і камунікацыі, якія добра працуюць з тэкстамі і медыя.
Пачатак: як мага хутчэй, не пазней за 1 красавіка 2026.
Патрабаванні:
- Вельмі добрая англійская (вусная і пісьмовая)
- Досвед у камунікацыях / медыя
- Арганізаванасць, самастойнасць, ініцыятыўнасць
- Цікавасць да міжнародных культурных адносін у Балтыйскім рэгіёне
- Упэўненае валоданне офіснымі праграмамі (MS Word, Excel, PowerPoint і інш.).
Асноўныя задачы:
- Падрыхтоўка і вядзенне медыя-кантэнту (тэксты, рассылкі, сацсеткі)
- Абнаўленне сайтаў
- Падтрымка праектнай і адміністрацыйнай працы сакратарыяту
- Удзел у рэалізацыі бягучых міжнародных праектаў.
Прапануецца:
- Аплата ў адпаведнасці з тарыфамі Nordkolleg (узровень залежыць ад досведу)
- Міжнародныя камандзіроўкі (пры неабходнасці)
- Офіс у Nordkolleg Rendsburg
- Магчымасць частковай дыстанцыйнай працы.