Przejdź do głównej treści

Вакансія Менеджар па камунікацыях у Eastern Partnership Civil Society Forum

19 stycznia 2026, 23:59 CET(minął)
Brussels, Belgia
Bezpłatnie

Eastern Partnership Civil Society Forum (EaP CSF) — міжнародная сетка грамадзянскай супольнасці, якая працуе з тэмамі Усходняга партнёрства, дэмакратычных рэформаў і еўрапейскай інтэграцыі.

Фармат: поўная занятасць (100%).
Кантракт: 1 год (з магчымасцю падаўжэння).
Пачатак працы: як мага хутчэй.

Патрабаванні:

  • Мінімум 5 гадоў досведу ў камунікацыях, журналістыцы або міжнародных арганізацыях
  • Вельмі добрая англійская мова (пісьмова і вусна)
  • Практычны досвед з: WordPress / CMS, рассылкамі (MailerLite або падобнае), сацсеткамі, Adobe InDesign і Illustrator (абавязкова)
  • Цікавасць да тэм Усходняга партнёрства
  • Права жыць і працаваць у ЕС
  • Досвед у НДА і веданне моў Усходняга партнёрства — плюс.

Абавязкі:

  • Распрацоўваць і рэалізоўваць камунікацыйную стратэгію арганізацыі
  • Павышаць публічную бачнасць EaP CSF і яго пазіцыянаванне
  • Весці сайт і сацсеткі (LinkedIn, Facebook, Instagram)
  • Планаваць і ствараць кантэнт (тэксты, візуалы, відэа)
  • Працаваць з медыя: прэс-рэлізы, артыкулы, кантакты з журналіст(к)амі
  • Падтрымліваць мерапрыемствы і адвакатыўную працу арганізацыі
  • Каардынаваць знешніх падрадчыкаў/-ц (дызайн, друк, аўдыя-візуал)
  • Рэдагаваць і вычытваць усе камунікацыйныя матэрыялы.