Przejdź do głównej treści

Валанцёрства на фестывалі TUTAKA 2026

10 czerwca 2026, 2:00 CEST(minął)
Барык пад Гарадком, Polska
Bezpłatnie

Фестываль TUTAKA шукае валанцёраў(-ак), якія дапамогуць падрыхтаваць і правесці падзею 16–19 ліпеня 2026 года ў Барыку пад Гарадком, Польшча. Можна далучыцца да інфапунктаў, каманды клопату пра творцаў, працы з пляцоўкамі, падрыхтоўкі прасторы і іншых задач.

Удзельнічаць могуць асобы ад 18 гадоў. Падлеткі ва ўзросце 16–17 гадоў могуць далучыцца толькі разам з бацькамі або законнымі апекунамі, якія таксама ўдзельнічаюць у валанцёрстве.

Валанцёрская праца ахоплівае тры этапы: падрыхтоўку фестывалю, працу падчас падзеі і дэмантаж пасля яе завяршэння.

Калі:
– падрыхтоўка: 12 чэрвеня — 15 ліпеня 2026 года;
– фестываль: 16–19 ліпеня 2026 года;
– дэмантаж і прыборка: 20–30 ліпеня 2026 года.

Для людзей, якія жывуць у Беластоку або паблізу, таксама магчымае валанцёрства ў фармаце асобных прыездаў з 1 чэрвеня 2026 года з выбарам зручнага графіка.

Магчымыя задачы:

  • Падрыхтоўка і добраўпарадкаванне фестывальнай прасторы;
  • Мантаж і дэмантаж канструкцый, упрыгожванне тэрыторыі, уборка і сартаванне смецця;
  • Праца ў інфапунктах і на фестывальных пляцоўках;
  • Рэгістрацыя гасцей і продаж фестывальнага мерча;
  • Дапамога падчас майстар-класаў, лекцый і іншых актыўнасцяў;
  • Падтрымка артыстаў(-к) і сцэнічных працэсаў;
  • Дапамога з гаспадарчымі і арганізацыйнымі задачамі.

Арганізатары ўлічваюць досвед і навыкі валанцёраў(-ак): тэхнічную падрыхтоўку, працу з людзьмі і дзецьмі, кулінарныя навыкі, валоданне мовамі, фота- і відэаздымку, уменне працаваць у камандзе і іншае.

Прапануецца:

  • Харчаванне падчас валанцёрства;
  • Месца ў асобным валанцёрскім намётавым лагеры;
  • Фестывальная кашулька.

Важна:

  • Фестываль адбываецца ў лесе, а валанцёры(-кі) жывуць на прыродзе ў намётавым лагеры;
  • Неабходна мець уласны намёт;
  • Арганізатары не кампенсуюць дарогу да Беластока;
  • У лагеры будзе арганізаваная палявая кухня, посуд і неабходная бытавая тэхніка;
  • На тэрыторыі лагера будуць душ з гарачай вадой і прыбіральня.