Przejdź do głównej treści

Вебінар «Нам (не)абыякава экалогія: як мастацтва і радыкальны актывізм лечаць наша здранцвенне»

27 maja 2026, 20:00 (BY)(minęło)
Online
Bezpłatnie

Сучаснае грамадства ведае пра экалагічны крызіс, але часта не адчувае яго на глыбокім узроўні: псіхіка ўключае эмацыйнае здранцвенне, а капіталістычная сістэма закалыхвае страхі. І пакуль навукоўцы апелююць да сухіх лічбаў і графікаў, мастакі ды актывісты шукаюць іншыя шляхі да чалавечага спачування.

Арганізатары імпрэзы прапануюць разам з арт-менеджаркай і мастацтвазнаўцай Сафіяй Садоўскай разабраць, як менавіта працуюць гэтыя механізмы. У цэнтры ўвагі будуць два рэзанансныя скандалы гэтага года:

  • Опера-перформанс Фларэнціны Хольцынгер на Венецыянскай біенале-2026. На гэтым прыкладзе экспертка пакажа, як радыкальная тэлеснасць ператвараецца ў трывожны экаманіфест.
  • Акцыя групы Futuro Vegetal, удзельнікі якой аблілі чырвонай біяфарбай карціну ў Вайсковым музеі Мадрыда.

Падчас сустрэчы размова пойдзе пра тое, чаму камфорт застаецца галоўным ворагам зменаў, і ці здольнае мастацтва прымусіць чалавецтва заўважыць катастрофу, у якой яно суўдзельнічае.