Przejdź do głównej treści

XR-рэзідэнцыя The Reciprocal Trap у межах RiT 2 – Unwritten Worlds ад V2_ x Realities in Transition

29 marca 2026, 23:59 CEST(minął)
1 czerwca 2026 — 28 lutego 2027
Rotterdam, Holandia
Online
Bezpłatnie
5 000 EUR

6-месячная калектыўная XR-рэзідэнцыя для 3 мастакоў/-чак, якія будуць ствараць адну супольную працу на скрыжаванні XR, AI, simulation і generative environments.

Тэма The Reciprocal Trap: даследаванне таго, як у эпоху agentic AI XR ператвараецца з прасторы пагружэння ў сістэму збору дадзеных, дзе ўзаемадзеянне чалавека з асяроддзем адначасова становіцца і матэрыялам для навучання машыны.

Для каго: пастаянныя рэзідэнты краін ЕС або краін, асацыяваных з Creative Europe; трэба быць гатовым/-ай працаваць і падарожнічаць па Еўропе і мець магчымасць выстаўляць інвойсы.

  • Можна падавацца і без глыбокай тэхнічнай падрыхтоўкі, але важна паказаць свой узровень знаёмства з тэхналагічнымі інструментамі.
  • Не могуць падавацца ўдзельнікі/-цы, якія ўжо атрымлівалі грант у RiT1, а таксама асобы, звязаныя з партнёрамі кансорцыума.

Фармат рэзідэнцыі:

  • Анлайн: чэрвень - ліпень 2026
  • Афлайн у V2_, Ратэрдам: жнівень - верасень 2026
  • Анлайн: кастрычнік - лістапад 2026
  • Фінальная прэзентацыя: люты 2027, V2_, Ратэрдам.

Прапануецца:

  • Грант 15.000 EUR, які ўключае ганарар, дарогу, пражыванне, выдаткі на знаходжанне падчас рэзідэнцыі
  • 6-месячная гібрыдная рэзідэнцыя
  • 2 месяцы афлайн у Ратэрдаме
  • Test Lab — публічны паказ працы ў працэсе
  • Production budget да 5000 EUR на калектыўны праект
  • Ментарская праграма па XR, этыцы, інклюзіі, даступнасці, дыстрыбуцыі і business models
  • Падтрымка далейшага распаўсюду працы пасля рэзідэнцыі.