Przejdź do głównej treści

Young Europe V — рэзідэнцыя для асістэнта(-кі) рэжысёра

28 czerwca 2026, 12:00 CEST
11 listopada — 20 grudnia 2026
Karlsruhe, Niemcy
Bezpłatnie
500 EUR

Рэзідэнцыя праходзіць у межах праграмы Young Europe V: Life Stories ад European Theatre Convention. Адабраны(-ая) ўдзельнік(-ца) далучыцца да Junges Staatstheater — аддзела для маладой аўдыторыі ў Badisches Staatstheater Karlsruhe. Праца будзе спалучаць функцыі: асістэнта(-кі) рэжысёра; спецыяліста(-кі) па тэатральнай педагогіцы; удзельніка(-цы) творчай каманды спектакля для школьных класаў.

Для каго: тэатральныя творцы на пачатку кар’еры, у тым ліку нядаўнія выпускнікі(-цы).

Арганізатары шукаюць чалавека, які(-ая) мае:

  • Цікавасць да тэатра для дзяцей і моладзі і фармату спектакля ў школьным класе;
  • Веды або выразную цікавасць да квір-дыскурсаў, асабліва транс*тэматыкі;
  • Гатоўнасць працаваць з антыдыскрымінацыйнымі падыходамі;
  • Адукацыю ў сферы тэатральнай педагогікі і / або практычны досвед;
  • Вопыт або зацікаўленасць у працы асістэнта(-кі) рэжысёра;
  • Добрае адчуванне мовы і здольнасць хутка працаваць з кантэкстам тэкстаў і сцэн.

Абавязковая англійская мова на сярэднім узроўні. Базавая размоўная нямецкая будзе перавагай.

Пра спектакль:

Ganzkörperparty / Full-Body Party — эксперыментальная пастаноўка для аднаго школьнага класа. Два акторы прыходзяць у клас і прапануюць вучням і вучаніцам разам сыграць адно цела, дзе кожны(-ая) адказвае за асобную яго частку.

Спектакль даследуе:

  • Уплыў мовы на ўспрыманне цела і ідэнтычнасці;
  • Гендарныя ролі і чаканні;
  • Зменлівасць цела;
  • Магчымасць вызвалення ад чужых поглядаў і навязаных уяўленняў;
  • Пытанне пра тое, кім мы з’яўляемся.

П’еса напісаная на нямецкай мове і будзе выконвацца па-нямецку.

Аўтар п’есы — Fayer Koch, рэжысёр — Marty Damour, сцэнаграф — Steve Oelmann, драматургіня — Jannika Erdmann.

Прапануецца:

  • Рэзідэнцыя ў Badisches Staatstheater Karlsruhe;
  • Пакрыццё дарогі ад месца пражывання да тэатра — да 400 EUR;
  • Пражыванне, арганізаванае тэатрам;
  • Сутачныя на лакальныя выдаткі за фактычны перыяд знаходжання;
  • Дадатковая фінансавая падтрымка ад тэатра — 500 EUR;
  • Удзел у поўным вытворчым працэсе спектакля.

Пра тэатр:
Junges Staatstheater стварае пастаноўкі і іншыя праграмы для дзяцей і моладзі рознага ўзросту.

У яго праграме ёсць:

– Спектаклі на тэатральных сцэнах;
– Мабільныя пастаноўкі для школьных класаў;
– Канцэрты і чытанні;
– Праекты з удзелам дзяцей і моладзі;
– Інклюзіўныя і даступныя фарматы;
– Праца з «эстэтыкай доступу».

Аддзел Kunst + Vermittlung адказвае за працу з маладой аўдыторыяй, развіццё публікі і ўдзельніцкія праекты.