Перайсці да асноўнага зместу

Чытка маналогаў з кнігі «Чарнобыльская малітва»

Чарнобыльская малітва
26 красавіка 2026, 19:00 EEST(адбылося)
Mroj Hall, Vilnius, Літва
Бясплатна

Тэатральная чытка маналогаў з кнігі «Чарнобыльская малітва» нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч з удзелам беларускіх грамадскіх дзеячаў(-к), актывістаў(-к), акцёраў і актрыс, былых палітвязняў і палітвязынак.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе Святлана Алексіевіч правяла гутаркі з больш чым пяццюстамі сведкамі катастрофы, у тым ліку з пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, урачамі, фізікамі і мясцовымі жыхарамі. Кніга з’яўляецца зборнікам маналогаў гэтых людзей.

У чытцы прымаюць удзел: Наталля Дуліна, Вольга Такарчук, Сяргей Толсцікаў, Вольга Павук, Алег Ціткоў, Вольга Чакулаева, Натэла Белугіна, Аляксандр Аўчыннікаў і Наталля Лявонава.

Тэатральная чытка пройдзе на беларускай мове.

Чакаем вас па адрасе: Тэатр Mroj-Hall, Gedimino pr. 28 (4 паверх)

Уваход вольны (данаты вітаюцца)

Падзея з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёнай сеткай”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.

Поўны спіс мерапрыемстваў.